У абноўленым 27 сакавіка пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, унесена прозвішча Данііла Сачыўкі. У Віцебскім абласным судзе ён быў асуджаны,падобна, да “хатняй хіміі” – насупраць ягонага прозвішча пазначана “судзімасць не пагашана”. Найверагодней, яго прызналі вінаватым па так званай “справе “Беларускага Гаюна”: паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ.
Данііл Аляксандравіч Сачыўка (1.04.2006 г.н.) згадваецца ў якасці чальца хакейнага клуба «Витебск», які выступаў на пазіцыі брамніка. Да 2018 года ён выступаў у складзе юнацкіх каманд. Юнак скончыў гімназію №8 г.Віцебска, удзельнічаў у алімпіядах па кампутарным праграмаванні.
Дзяніс Мусатаў