Друкаваць гэтую старонку
Субота, 28 Люты 2026

На гэтым тыдні ў “экстрэмісцкі” спіс Міністэрства інфармацыі па рашэннях судоў Віцебскай вобласці ўключылі ітэрнэт-рэсурсаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

“Пашчыравалі” суд Полацкага раёна і горада Полацка і суд Чашніцкага раёна. Мясцовыя пракуратуры зноў знайшлі “экстрэмізм”  на старонках сайтаў і сацсетак, якія не маюць аніякага дачынення да гэтых рэгіёнаў.


20 лютага  суд Полацкага раёна і горада Полацка прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»  дзве старонкі TikTok. Адна з іх, з  назвай «Беларусь Факты», мае больш за 168 тысяч падпісчыкаў.  Інтэрнэт-рэсурс рэтранслюе беларускія навіны ў фармаце кароткіх відэаролікаў. 

Другая старонка мае назву   Palatno Media. Гэта інтэрнэт- рэсурс аднайменнага праекта пра беларускую супольнасць у рэгіёнах, яе праблемы і шляхі іх вырашэння.

25 лютага яны былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

24 лютага суд Чашницкага раёна прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" сайт праваабарончай арганізацыі Human Constanta, а таксама  старонкі Human Constanta у Facebook, Instagram, "ВКонтакте" і Youtube-канал з такой самай назвай.

 27 лютага гэтыя інтэрнэт-рэсурсы былі ўключаны ў “экстрэмісцкі” спіс Мінінфарма.

Аляксей Шыдлоўскі