Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 23 Снежань 2025

Суд Лёзненскага раёна зноў прызнаў “экстрэмізм”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

20 снежня “экстрэмісцкімі” былі прызнаны Telegram-канал "Беларускi ПЭН» і старонка "Embaixada Popular de Belarus no Brasil" (Народнае пасольства Беларусі ў Бразіліі) у Facebook.
23 снежня гэтыя інтэрнэт-рэсурсы былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Апошнімі днямі суд Лёзненскага раёна яўна імкнецца ў лідары у гэтай няўдзячнай справе.  17 снежня “ экстрэмісцкай” была прызнана старонка "Грамада Палесся" у сацсетцы  "Одноклассники", 18 снежня – старонкі “ВКонтакте” з назвамі "Народная амбасада Беларусi ў Бразылii (Бразiлiя)" і "Magnus Ducatus Lithuaniae" ( гэтая старонка прысвечана гісторыі ВКЛ). Усе названыя вышэй інтэрнэт-рэсурсы 20 снежня былі ўключаны ў Рэспубліканскі спс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Артур Васевіч