Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 14 Лістапад 2025

Жыхара Глыбокага асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Імя і прозвішча 45-гадовага Генадзя Хацяновіча з'явілася сёння ў абноўленым пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". Гэта пералік размешчаны на сайце МУС, і там паведамляецца, што справу паводле ч.1 арт.368 КК РБ разглядаў Глыбоцкі раённы суд.

Што да пакарання, прызначанага Генадзю Хацяновічу, то насупраць ягонага прозвішча пазначана "судзімасць на пагашана", што можа азначаць прысуджаную "хатнюю хімію".

Сяргей Раеўскі