Друкаваць гэтую старонку
Серада, 27 Жнівень 2025

Найменей 6 былых “афганцаў” з Віцебшчыны былі асуджаны па палітычна-матываваных матывах

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Кагосьці  з іх асудзілі па адміністрацыйных артыкулах за “распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце” - за “лайкі”,  рэпосты і падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы, пазней прызнаныя “экстрэмісцкімі”.  Іншыя асуджаны па крымінальных артыкулах - за абразу Аляксандра Лукашэнкі, садзейнічанне экстрэмісцкій дзейнасці, удзел у пратэстах 2020г.  Магчыма, у суды трапілі і іншыя былыя воіны-інтэрнацыяналісты, але расклады судовых працэсаў і сутнасць разбіральніцтваў хаваюць ад суайчыннікаў. А для бальшыні беларусаў улады ствараюць уражанне, што былыя ўдзельнікі вайны ў Афганістане - сапраўдныя героі.

Па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП  былі асуджаны Юрый Каравацкі з Паставаў, Чэслаў Шавардак з Докшыцкага раёна, віцяблянін  Генадзь Анікееў.

Уладзіміра Лісіцу, 57-гадовага жыхара Лёзненшчыны, асудзілі   за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады.  Ен  працаваў вартаўнікомі і быў  затрыманы за тое, што пакінуў у "Аднакласніках" каментары, якія былі кваліфікаваны як абраза прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Яго старонка ў гэтай сацыяльнай сетцы прызнана «экстрэмісцкай». Паводле судовага выраку, спадар Лісіца мае адбыць тры гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама сплаціць 7 400 рублёў штрафу і  кампенсацыю маральнай школы двум пазоўнікам – Генеральнаму  пракурору Рэспублікі Беларусь А. Шведу і дэпутату Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў І. Мядзведскаму – па 3 000 рублёў кожнаму.

58-гатовы Сцяпан Рогацень з вёскі Запруддзе Глыбоцкага раёна  быў затрыманы падчас леташняга міліцэйскага хапуну ў райцэнтры. Тады - праз тры гады пасля падзеяў 2020 года - дзесяткі глыбачан былі затрыманы за ўдзел у пратэстным маршы.  Былы воін-інтэрнацыяналіст асуджаны на некалькі год “хатняй хіміі” і абвешчаны  “экстрэмістам”.  

У “экстрэмісцкі пералік” на сайце МУС нядаўна ўключаны  і віцяблянін 56-гадовы Андрэй Матусенка, даўней узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”. Зараз ён адбывае тэрмін зняволення: па рашэнні Віцебскага абласнога суда ён прызнаны вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (часткі  1 і 2 арт. 361-4 ККРБ).  

Пра гісторыі былых воінаў-”афганцаў” нагадаў Youtube-канал “Витебщина как есть”.

Дзяніс Рубанаў