Караліне даслалі і прадстаўленне па яе грамадзянскай справе за подпісам пракурора Лёзненскага раёна Аляксея Бузікава. Там, у прыватнасці пазначана, што “экстрэмізм” на старонках віцебскай актывісткі быў “знойдзены” падчас маніторынгу  сеткі Інтэрнэт непасрэдна ў будынку раённый пракуратуры па адрасе г.п. Лёзна, вул. Леніна 100Б. І што кантэнт старонак Караліны Цярэнцьевай у Instagram і “ВКонтакте” знаходзіцца ў адкрытым доступе. Якія канкрэтна матэрыялы старонак  узбурылі раённую пракуратуру, не пазначана, але ў дакуменце ўказана, што іх рэкамендавана прызнаць “экстрэмісцкімі” на падставе старонак 6,7,10 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму” і ч.2 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 
Паказальна, што яшчэ да прыняцця судом нейкага рашэння пракурор раёна ўжо патрабуе “накіраваць копію ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння ў Рэспубліканскі спіс эктрэмісцкіх матэрыялаў”. 
Пра дату разгляду Лёзненскі раённы суд мусіць спавясціць раённую пракуратуру. З дасланых дакументаў вынікае, што працэс прызначаны на 15 гадзін 13 жніўня. Караліна Цярэнцьева кажа, што будзе настойваць на ўдзеле ў працэсе дыстанцыйна.  Раней ( у 2020-2021 гг) дзяўчыну неаднаразова затрымлівалі  і каралі   за “удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах”.
Вераніка Парусава
