Друкаваць гэтую старонку
Нядзеля, 29 Верасень 2024

На гэтым тыдні на Віцебшчыне прайшлі 10 судоў па «палітычных» адміністрацыйных справах

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гэта статыстычныя звесткі, якія базуюцца на дадзеных з адкрытых крыніц. Але вядома, што шмат якія суды за «распаўсюд экстрэмізму» і «пікетаванне ў інтэрнэце» праходзяць «явачным парадкам» - калі людзей затрымліваюць і судзяць цягам 72 гадзін. Вельмі часта такія працэсы не трапляюць у расклады працы судоў на сайце электроннага судаводства.

23 верасня ў судзе Глыбоцкага раёна за «распаўсюд экстрэмізму» і «пікетаванне ў інтэрнэце» судзілі Валянціна Пілімона (суддзя Алена Кот). Паводле @vitebsk_info, у гэты дзень у судах Віцебскай вобласці прайшлі 5 працэсаў па «палітычных» адміністрацыйных справах.

24 верасня ў судзе Оршы і Аршанскага раёна па ч.2 арт. 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі Алёну Францаву. Судовы працэс вяла суддзя Юлія Хаткевіч. А ў судзе Лепельскага раёна да 20 сутак арышту быў асуджаны Максім Гарэлікаў. Хлопец збіраўся ўладкоўвацца ў вайсковую частку, якая базуецца ў пасёлку Заслонава Лепельскага раёна. Яго прызналі вінаватым за «распаўсюд экстрэмізму» і «пікетаванне ў інтэрнэце».

25 верасня ў судзе Докшыцкага раёна прайшоў судовы працэс, распачаты за «распаўсюд экстрэмізму» супраць Інны Гарабец. Судзіў жанчыну Дзяніс Корсак.

26 верасня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска прайшло пасяджэнне, разбіралі справу Аляксандра Шніткова. Адміністрацыйную справу па ч.2 арт. 19.11 КаАП разбірала Вольга Клімкова. У 2022 г. Аляксандр ужо быў асуджаны судом Першамайскага раёна паводле арт. 341 КК і пазней унесены ў "спіс экстрэмістаў" МУС. У судзе Чашніцкага раёна ў той самы дзень судзілі Сяргея Крупіна – таксама за «распаўсюд экстрэмізму».

Ларыса Дарашэвіч