Друкаваць гэтую старонку
Субота, 02 Сакавік 2024

Улады за «экстрэмізм» аштрафавалі работніцу заправачнай станцыі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Мацкевіч 15 лютага за захоўванне "экстрэмісцкіх" публікацый у сацыяльнай сетцы аштрафавала на 600 рублёў аператара заправачных станцый Аксану Шэлепаву.

У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні запісана, што Аксана на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» захоўвала інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-супольнасці з назвай «Гэта Мінск, дзетка! THISMINSK MEDIA». Раней улады ўключылі гэтую суполку ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У судовым паседжанні жанчына вінаватай сябе прызнала цалкам.

Суддзя Мацкевіч пры вынясенні пакарання ўлічыла прызнанне «правапарушальніцай» віны і яе раскаянне ў зробленым і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП аштрафавала Шэлепаву ў даход дзяржавы ў памеры 15 базавых велічыняў на суму 600 рублёў.

Раман Міцін