Паводле Мірсалімавай, у міліцыі ў яе забралі тэлефон, і яна страціла кантроль над сваім акаўнтам «МирсалимоVа» у Тэлеграме. Аднавіць яго яна не спадзяецца і збіраецца стварыць новы. Але калі гэта і адбудзецца, то пазней: мяркуючы па тым, што прарасейская актывістка знікла з сацыяльных сетак пасля чарговага суду, які прайшоў 28 лютага, цалкам верагодна, што ёй прысуджаны адміністрацыйны арышт.
Суддзя суду Чыгуначнага раёна Віцебска Дар'я Шайкова разбірала тры адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на Эльвіру Мірсалімаву. Гэта пратакол, складзены за распаўсюд так званай «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі (ч.2 арт. 19.11 КаАП) і два пратаколы, дзе сцвярджаецца, што прыхільніца «русского мира» займалася «прапагандай або публічным дэманстраваннем, вырабам, распаўсюдам нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» (ч.1 арт.19.10 КаАП)
Марыя Кальцова