Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 07 Снежань 2023

За падпіску на тры “экстрэмісцкія” рэсурсы ўлады аштрафавалі жыхарку Глыбокага

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Глыбоцкага раёна Алена Кот 22 лістапада за распаўсюд у сацыяльнай сетцы публікацый “экстрэмісцкага” зместу пастанавіла аштрафаваць на 925 рублёў работніцу мясцовага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Юлію Храпавіцкую.

У судзе Юлія пацвердзіла, што яна сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» доўгі час была падпісаная на тры інфармацыйныя рэсурсы, якія раней улады палічылі экстрэмісцкімі. У судовым паседжанні маладая жанчына цалкам прызнала сваю віну.

Суддзя кваліфікавала дзеянні маці дваіх малалетніх дзяцей, як "захоўванне з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Таму суддзя Кот на падставе прызнання датычнасці да супрацьпраўнай дзейнасці прымяніла да Храпавіцкай ч. 2 арт. 19.11 КаАП, і пакарала яе штрафам у даход дзяржавы ў памеры 25 базавых велічыняў, што склала 925 рублёў.

Мікалай Ральцэвіч