Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 07 Верасень 2023

Улады арыштавалі жыхарку Наваполацка за падпіску на «экстрэмісцкі» відэаканал

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Наваполацка Віталь Лапко 11 жніўня за падпіску на «экстрэмісцкі» Youtube-канал пастанавіў арыштаваць на 13 сутак мясцовую жыхарку Валянціну Кавалёву.

Згодна з матэрыяламі адміністрацыйнай справы Кавалёва на персанальнай старонцы ў Youtube пад сваім імем захоўвала ў выглядзе спасылкі на канал "Рэальная Беларусь", матэрыялы, якія суд у 2021 годзе ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні жанчына віну ў здзейсненым правапарушэнні не прызнала і патлумачыла, што, знаходзячыся на лецішчы, перадала свой мабільны тэлефон сын, які, на яе думку, мог падпісацца на забаронены ўладамі відэаканал.

Зыходзячы з унутранай перакананасці, што менавіта сама Кавалёва падпісалася на "Рэальную Беларусь", суддзя Лапко вырашыў на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакараць яе арыштам на 13 сутак без канфіскацыі тэлефона.

Міхаіл Пчолкін