У студзені 2023г. сілавікі звярнулі ўвагу на старонкі пенсіянеркі ў сацыяльных сетках: там яны знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы, рэпосты з іх, а таксама выявы бел-чырвона-белых сцягоў і «Пагоні», перадрукаваныя з розных крыніц карыкатуры на Лукашэнку і Пуціна. Дома ў жанчыны правялі ператрус, у яе забралі мабільны тэлефон.
3-га верасня Зоі Баранавай споўніцца 65 гадоў. Як кажуць яе знаёмыя, жанчына заўсёды вызначалася прынцыповасцю, уважліва сачыла за палітычнымі падзеямі і добра разбіралася ў гісторыі (школьным настаўнікам гісторыі быў яе бацька).
Лявон Каляда