У Бігосаве Барыс Хамайда меркаваў далучыцца да пілігрымкі ў Росіцу, але памежнікі, якія правяралі дакументы ў пасажыраў, затрымалі актывіста, як толькі ён выйшаў з цягніка. Такім чынам у Росіцу, дзе вернікі 28 ліпеня аддавалі пашану мучанікам- святарам Юрыю Кашыру і Антонію Ляшчэвічу, якія нацысты спалілі ў касцёле разам з прыхаджанамі, Барыс Хамайда так і не трапіў.
Ён не першы раз бярэ ўдзел у пілігрымках, і раней вокладка ягонага пашпарта не выклікала пытанняў падчас праверкі ў памежнай зоне (станцыя Бігосава – апошні чыгуначны прыпынак на беларускім баку, праз некалькі кіламетраў пачынаецца тэрыторыя Латвіі).
Да суду 31 ліпеня актывіста трымалі ў Верхнядзвінскім РАУС, адбываць астатнія 12 сутак арышту ён, найверагодней, будзе ў наваполацкім ЦІПе. Існуе даўняя практыка менавіта ў Наваполацку ўтрымліваць тых, каго пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі ў Внрхнядзвінскім раёне. Прычым ў міліцыі адразу папярэдзілі, што перадачы «палітычным» перадаваць не будуць, бо гэта «не паложана». Дакумент, дзе замацаваны такія правілы, вядома ж, не паказалі.
Лявон Каляда