8 красавіка 2019 г. насельнікі вуліцы Калгаснай вырашылі правесці мясцовае святкаванне, а да яго – добраўпарадкаваць двары, у каторых жывуць. Штопраўда, яны насамрэч вымагалі добраўпарадкавання: мясцовыя жыхары падмяталі тэрыторыю, садзілі кветкі, фарбавалі пясочніцы і тыя самыя лавачкі каля пад“ездаў – дзве дошкі з бакоў белыя, і дзве пасярэдзіне чырвоныя. Потым зладзілі пікнік з пачастункамі, а ў якасці прыклада сваёй ініцыятывы для іншых жыхароў выклалі ў інтэрнэт фотаздымкі. Пад адным з іх ажно праз 4 гады з“явіўся каментар: «Жывая прапаганда. Белы і чырвоны колеры».
Што яшчэ «экстрэмісцкага» знайшлі ў групе, сказаць складана. Хіба спасылку на петыцыю за рамонт моста ў вёсцы Трылесіна, які можа рухнуць у любы момант, за здымкі мясцовых дарог з выбоінамі або дамоў, якія даўно не мелі рамонту. Але такая самая карціна практычна паўсюль у глыбінцы, і гэта добра ведаюць мясцовыя жыхары. У тым ліку і жыхары Чашніччыны, якім не варта больш пакідаць аб“явы і каментары ў групе, каб не пацярпець «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Лявон Каляда