Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 18 Май 2023

Судом Віцебскага раёна за распаўсюджванне "экстрэмізму" аштрафавана шматдзетная маці

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 26 красавіка прызнаў вінаватай у распаўсюджванні ў сацыяльных сетках экстрэмісцкіх матэрыялаў маці трох малалетніх дзяцей жыхарку аграгарадка Тулава Крысціну Бяляеву, і пакараў яе штрафам у памеры 740 рублёў.

Падчас судовага разбору, суддзя высветліў, што Крысціна знаходзячыся ў сябе дома выкарыстоўваючы свой тэлефон у сацыяльнай сетцы Instagram на прыналежнай ёй старонцы захоўвала, “з даты прызнання экстрэмісцкім матэрыялам, з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а менавіта: інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-старонкі "ВКантакце" якая рашэннем суда Чыгуначнага. раёна г. Гомеля прызнана экстрэмісцкім матэрыялам”.

На гэтай падставе суддзя Зубеня і кіруючыся ч.2 арт.19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, падвергнуў Бяляеву штраф у даход дзяржавы ў памеры 20 базавых велічынь з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

Мілана Шышкіна