Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 14 Сакавік 2023

Улады вырашылі ліквідаваць віцебскае аб'яднанне алерголагаў і імунолагаў

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Сябры кафедры клінічнай імуналогіі і алергалогіі Сябры кафедры клінічнай імуналогіі і алергалогіі

Вярхоўны суд 06 сакавіка 2023 прыняў рашэнне ліквідаваць Беларускую грамадскую арганізацыю "Асацыяцыя алерголагаў і клінічных імунолагаў". Ініцыятарам ліквідацыі медычнай арганізацыі выступіла ўпраўленне па пытаннях некамерцыйных арганізацый Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Офіс арганізацыі знаходзіўся ў Віцебску і асноўнымі заснавальнікамі і сябрамі з'яўляліся, ў асноўным, работнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

БГА "Асацыяцыя алерголагаў і клінічных імунолагаў” з'яўлялася недзяржаўнай грамадскай арганізацыяй і аб'ядноўвала на добраахвотных пачатках беларускіх алерголагаў і імунолагаў.

Асацыяцыя была заснавана ў 1998 годзе, старшынём якой быў прафесар, доктар медыцынскіх навук Дзмітрый Новікаў, а сакратаром -дацэнт Аксана Ішчанка, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры клінічнай імуналогіі і алергалогіі з курсам ФПК і ПК.

З 2013 года яна была інтэграваная ў Сусветную арганізацыю алергіі (WAO)

Члены арганізацыі распрацоўвалі і ўкаранялі ў практыку новыя метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі алергічных захворванняў, імунадэфіцытаў і іншых відаў імунапаталогіі. Сярод сяброў арганізацыі былі высокі прафесіяналы, якія працавалі у медыцыне. Толькі ў кіраўніцтве Асацыяцыі працавала восем прафесараў і пяць дацэнтаў.

За 25 гадоў існавання віцебскія медыкі, якія праявілі грамадзянскую свядомасць, правялі некалькі сотняў мерапрыемстваў, звязаных з прапагандай перадавых метадаў лячэння алергій і імунадэфіцытаў, у тым ліку і міжнароднага ўзроўню.

Марат Гужын