Паводле сайта orsha.eu, суддзя патлумачыла, што два гады таму ўчынак Арцёма Новікава не лічыўся цяжкім злачынствам. І таму тэрмін даўніны па справе падсуднага ўжо сышоў у адпаведнасці з пунктам 1 часткі 1 артыкула 83 Крымінальнага Кодэксу «Вызваленне ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў даўнасці». Паводле яго, «асоба вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі з дня здзяйснення злачынства »прайшло« 2 гады – пры здзяйсненні злачынства, якое не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі».
У адпаведнасці з назіраннямі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння зʼяўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 Крымінальнага Кодэксу РБ). І выпадкі, калі крымінальны пераслед у дачыненні да абвінавачаных быў спынены, сустракаюцца даволі рэдка.
Юрка Жмых