Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 01 Верасень 2022

4,5 гадоў калоніі прысудзілі Аляксею Рэзнікаву за пасты ў інтэрнэце

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)

Віцябляніна прызналі вінаватым паводле арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці), арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 (Здзек з дзяржаўных сімвалаў). Вырак Андрэю Рэзнікаву вынес суддзя  Віцебскага абласнога суду  Яўген Буруноў. Прыцэс працягваўся некалькі тыдняў і праходзіў у закрытым рэжыме.

Паводле следства, ураджэнец Віцебску размяшчаў абразлівыя пасты і каментары  ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”. Працяглы час ён працаваў за мяжой, але вярнуўся ў Беларусь у сувязі з кваробай маці. Яго затрымалі больш як чатыры месяцы таму і змясцілі ў СІЗА-2. На трэці дзень пасля зняволення сына ягоная маці памерла. Больш блізкіх сваякоў у Аляксея Рэзнікава не засталося.

Падтрымаць вязня пасылкай, лістом ці грашовым пераводам можна, скарыстаўшыся адрасам:

 СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Аляксею Сяргеевічу Рэзнікаву

Барыс Доўгель