Друкаваць гэтую старонку
Субота, 23 Ліпень 2022

У жыхара Віцебска палітвязня Алега Яфрэменка можа на 2 гады павялічыцца тэрмін адбывання пакарання

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Палітвязня Алега Яфрэменку, якому раней ужо ўзмацнялі рэжым, будуць судзіць за «непадпарадкаванне» адміністрацыі калоні. Згодна з матэрыяламі справы палітвязню ставіцца ў віну парушэнне ч. 2 арт. 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі суд прыме доказы боку абвінавачання, то Алегу можа пагражаць павелічэнне тэрміну знаходжання ў зняволенні на 2 гады. Вядома, што ў турме Алега рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА за «парушэнне парадку».

Жыхара Віцебска Алега Яфрэменку асудзілі па артыкуле аб гвалце да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК) падчас вулічнага шэсця 13 верасня 2020 года. Яго абвінавацілі ў тым, што падчас акцыі ён зрабіў падсечку міліцыянту.

9 снежня 2020 суд прызначыў Алегу 4,5 гадоў калоніі. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. Але праз некалькі месяцаў яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.

Новы суд над Алегам адбудзецца 26 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Палякова.

Палітвязня можна матэрыяльна і маральна падтрымаць, даслаўшы бандэроль, грошы і паштоўкі па адрасе: вул. Крупскай, 99А, ВК № 4, 212011, г. Магілёў, Алег Віктаравіч Яфрэменка.

Павел Жукаў