Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 22 Ліпень 2022

Суд не абараніў рабочага «Полацак-Шкловалакно» ад незаконнага звальнення і дыскрымінацыі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Cуддзя суда Полацкага раёна і Полацка Яніна Марцулевіч 19 ліпеня адмовілася аднавіць на працы Юрыя Шчарбакова звольненага з ААТ «Полацак-Шкловалакно» пасля адбывання 30 сутак адміністратыўнага арышту. 

У судовым паседжанні працоўны Шчарбакоў заявіў аб тым, каб кіраўніцтва прадпрыемства спыніла яго дыскрымінацыю па палітычных матывах, выплаціла маральную шкоду ў памеры дзесяць тысяч рублёў і аднавіла на працу на ранейшай пасадзе. 

Сваё звальненне Юры лічыць незаконным, бо ён да 27 траўня і на працягу трыццаці дзён не працаваў з прычыны трыццаці сутачнага арышту, прызначанага тым жа полацкім судом. Тады судзьдзя Андрэй Дзергачоў прызнаў, што Шчарбакоў парушыў арт. 24.23 КаАП РБ, калі ў сацсетцы Фэйсбука размясціў некалькі карыкатур, якія высмейваюць фашызм і рэпосты з Белсату і ТУТ.бай. 

Для высвятлення пазіцыі адміністрацыі ў судовае паседжанне быў выкліканы кіраўнік падраздзялення, які заявіў, што ён не ведаў аб прычынах адсутнасці Юрыя на працы на працягу 30 сутак, і звольніў яго менавіта за парушэнне працоўнага заканадаўства, г.зн. за адсутнасць на працоўным месцы без уважлівай прычыны больш за 3 гадзіны на працягу працоўнага дня. Звальненню не перашкодзіла тая акалічнасць, што Шчарбакоў прапрацаваў на заводзе Шкловалакно больш за 37 гадоў.

З свайго боку Юрый прапанаваў наймальніку заключыць міравое пагадненне. Ён адмаўляецца ад выплаты маральнай шкоды і страт у зарплаце за вымушаны прагул, а наймальнік заключае з ім новы кантракт тэрмінам на пяць гадоў, таму што  Юрыю застаецца 6 гадоў да пенсіі. 

Аднак наймальнік аказаўся ад такой прапановы, а суддзя Марцулевіч не задаволіла скарга рабочага аб яго аднаўленні на працы.

Тым не менш, Шчарбакоў мае намер змагацца за свае працоўныя правы ў беларускіх судах вышэйшай інстанцыі, а таксама плануе звярнуцца ў міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі каб засцерагчы сябе ад дыскрымінацыі ў працоўных адносінах. 

Аляксандр Марозаў