Суд паставіў жанчыне ў віну тое, што сумесна з яго кіраўніком фонду і іншымі асобамі з 13 жніўня па 19 снежня 2020 года яна нібыта аплочвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў, аказанне іншай матэрыяльнай дапамогі, а таксама зрабіла пералік сродкаў у кошт пакрыцця шкоды, нанесенай дзяржаве супрацьпраўнымі дзеяннямі. Гэтым яна нібыта «матэрыяльна забеспячвала асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады».
Да затрымання Вольга Ялцэвіч жыла ў Докшыцах, яна мае юрыдычную адукацыю і аказвала юрыдычныя паслугі ў якасці прыватнага прадпрымальніка. 18 студзеня 2022 г. ёй было прад’яўлена абвінавачанне па крымінальным артыкуле, а да таго яна мела адміністрацыйнае спагнанне: 12 чэрвеня 2020 г. яе затрымалі ў Менску падчас кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Суд Савецкага раёну асудзіў яе да 15 сутак арышту за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (24.23 ч.1 КаАП).
З улікам часу, адбытага ў Берасцейскім СІЗА №7, Вольга Ялцэвіч мае выйсці на волю ў жніўні 2023г. Праваабарончая супольнасць прызнала жанчыну палітзняволенай.
Таццяна Віктарава