Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 04 Ліпень 2022

Чыгуначніка з Оршы за абразу прэзідэнта асудзілі на 1,5 года калоніі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суд Оршы і Аршанскага раёна 4 ліпеня вынес прысуд мясцоваму жыхару Аляксею Чэкелю, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі, згодна ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вяршыніна прызнала віну Чэкеля даказанай і прысудзіла яму пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.

Па матэрыялах абвінавачання Аляксей пакінуў два абразлівыя каментары (адзін з іх — "Пр…") пад пастамі пра Аляксандра Лукашэнку ў групах "Вікінг" і "Мая краіна Беларусь".

Суд палічыў змякчальнымі абставінамі наяўнасць у абвінавачанага на выхаванні непаўнагадовага сына, а таксама ўлічыў станоўчую характарыстыку з месца працы Чэкеля - Аршанскай дыстанцыі шляху Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Павел Жукаў