Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 15 Красавік 2022

За абразу старшыні Шумілінскага суда вінаваты асуджаны на 3 гады абмежавання волі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

У пачатку красавіка за абразу старшыні суда Шумілінскага раёна Іны Грабоўскай жыхар п. Обаль (Шумілінскі раён) быў пакараны 3 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прычынай інцыдэнту стала незадаволенасць, з пункту гледжання 61-гадовага асуджанага, несправядлівым прысудам па адміністрацыйнай справе, раней вынесеным яму суддзёй Грабоўскай.

Сваю нязгоду ён выказаў па патэлефанаваўшы на прамую лінію міліцыі. У размове з памочнікам дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы АУС Шумілінскага райвыканкама ў нецэнзурнай форме ён даў ацэнку прафесіяналізму і кампетэнцыям старшыні суда Шумілінскага раённага.

Гэтую ацэнку праваахоўнікі кваліфікавалі як абразу суддзі пры адплаўленні ёю правасуддзя. 

У судовым паседжанні мужчына цалкам прызнаў сваю віну ў абразе суддзі, прынёс свае прабачэнні, і быў прысуджаны да трох гадоў хатняй "хіміі" бо даглядае сваю састарэлаю маці. 

Неабходна адзначыць, што асуджаны раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы, рабаванні і згвалтаванне. Ён не працуе, злоўжывае алкаголем і жыве за кошт састарэлай маці. На працягу 2021 года мужчына 22 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. 

Павел Жукаў