Друкаваць гэтую старонку
Субота, 12 Люты 2022

Суд прызнаў 4 старонкі «Віцебскай Вясна» «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

1 лютага шэраг рэсурсаў праваабарончага цэнтру «Вясны» з'явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. «Экстрэмісцкай» была прызнаная 21 інтэрнэт-старонка Праваабарончага цэнтру — пералік іх займае ажно 2,5 старонкі ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

 Сярод іншага, «экстрэмісцкай» была прызнаная старонка пра «Вясну» на сайце арганізацыі Front Line Defenders, «тэг Вясны» на сайце Reform.bу, а таксама рускамоўная галоўная старонка сайту праваабарончага цэнтру — беларускамоўнай і англамоўнай версіі у спісе няма.

У спіс рэсурсаў ПЦ "Вясна", прызнаных экстрэмісцкімі рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 27 студзеня 2022 года трапілі і віцебскія медыя праваабарончага цэнтра “Вясна”.

  • Інтэрнет-старонка сацыяльнай сеткі "Facebook" з назвай "Віцебская Вясна", якая мае ідэнтыфікатар https://facebook.com/groups/vjasna;
  • Інтэрнет-старонка сацыяльнай сеткі "Аднакласнікі" з назвай "Віцебская Вясна", якая мае ідэнтыфікатар https://ok.ru/vitebskspring
  • Інтэрнет-старонка сацыяльнай сеткі "Facebook" з назвай "Віцебская Вясна", якая мае ідэнтыфікатар https://facebook.com/vitebskspring/?ref=page_internal
  • Інтэрнэт-старонка "Віцебск Рэгіянальны сайт па правах чалавека Вясна", якая мае ідэнтыфікатар https://vitebskspring.org.

Правааборонцы папярэджваюць, тых чытачоў, якія карыстаюцца інфармацыяй з чатырох пералічаных вышэй рэсурсаў аб адміністратыўнай адказнасці па ч. 2 арт. 19.11 КАаП у якой прапісана адказансць за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

За падобнае правапарушэнне суд можа пакараць накладаннем штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або арыштам тэрмінам да 15 сутак за кожны даказаны акт распаўсюду "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.

Таму трэба быць асцярожным і абачлівым: не пакідайце каментароў пад публікацыямі, не давайце на іх спасылкі і не рабіце перапосты матэрыялаў на свае ці іншыя рэсурсы.

Сымон Круты