Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 29 Лістапад 2021

Уладзіміра Булаўскага асудзілі на 7 сутак арышту

Ацаніць гэты матэрыял
(5 галасоў)
Уладзімір Булаўскі перад «барабанным шэсцем» 21 жніўня ў Віцебску Уладзімір Булаўскі перад «барабанным шэсцем» 21 жніўня ў Віцебску

Віцебскага актывіста і музыку Уладзіміра Булаўскага асудзілі яшчэ ў дзень затрымання 26 лістапада на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамілі праваабаронцы, Уладзімір Булаўскі прызнаны вінаватым у «непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы» (арт. 24.3 КаАП). Стала вядома, што 29 лістапада ў ізалятары часовага ўтрымання для Булаўскага прынялі перадачу.

Рашэнне аб пакаранні Уладзіміра Булаўскага адміністрацыйным арыштам прымаў суддзя Мікалай Атрахімовіч (суд Кастрычніцкага раёну Віцебску).  

Уладзіміра Булаўскага затрымалі ў пятніцу 26 лістапада, пасля чаго змясцілі ў віцебскі ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ). Актывіст мае выйсці на волю 3 снежня.

У верасні 2020 году Уладзімір Булаўскі быў пакараны 8 суткамі адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП) адразу па двух пратаколах.

Янка Прас