Друкаваць гэтую старонку
Серада, 07 Кастрычнік 2020

Удзельніцу шэсця супраць таемнай інаўгурацыі аштрафавалі на 324 рублі.

Ацаніць гэты матэрыял
(4 галасоў)
Алена Жыхарская Алена Жыхарская

6 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску прайшло некалькі судовых паседжанняў па адміністрацыйных справах паводле артыкулу 23.34 КаАП. Вынікі былі рознымі: віцяблянку Алену Жыхарскую аштрафавалі на 12 базавых велічынь, а справа Юрыя Клепікава была спыненая.

Індывідуальны прадпрымальнік і маці дваіх дзяцей Алена Жыхарская выйшла 23 верасня на марш супраць "таемнай інаўгурацыі" Лукашэнкі. Праз шэсць дзён да яе дадому прыехалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі яе ў РАУС, дзе склалі адміністрацыйны пратакол. На думку актывісткі, супрацоўнікі МУС лёгка апазналі яе на відэа, бо была на акцыі без маскі і хаваць свой твар не збіралася.

Паводле пратаколу, Алена Жыхарская 23 верасня “ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным шэсці, рухалася ў кампаніі грамадзян, якія трымалі бел-чырвона-белыя сцягі і скандавалі лозунгі “Жыве Беларусь!”, “Ганьба”, “Лукашэнка сыходзь”.

На судзе Алена заявіла, што брала ўдзел у акцыі цалкам свядома.  

"Я лічу, што маю права на выказванне свайго меркавання. Я не згодная з вынікамі выбараў 9 жніўня 2020 года, а таксама – з "таемнай інаўгурацыяй" Лукашэнкі”, – сказала Алена перад абвяшчэннем рашэння. Рашэнне суддзі Уладзіміра Царыкава было прадказальным – ён ашрафаваў жанчыну на 12 базавых велічынь.

У той жа дзень Царыкаў аштрафаваў на 16 базавых велічынь Святлану Баранаву.

Між тым, суддзя Іна Грабоўская прыняла рашэнне  адміністрацыйную справу ў дачыненні да Юрыя Клепікава спыніць праз недаказанасць віны. Сам Клепікаў на суд не прыйшоў. Як высветлілася з матэрыялаў справы, Юрыя вінавацілі ў тым, што ён, кіруючы аўто, сігналіў калоне патэстоўцаў і тым самым "узяў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрымстве". Падобна, што суддзя такую логіку не зразумела – і справу скасавала.

Уладзімер Бяляўскі