Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 14 Май 2020

Міхаіла Чамураку пасадзілі на 12 сутак за кармленьне галубоў у Воршы

Ацаніць гэты матэрыял
(3 галасоў)
Міхаіл Чамурака Міхаіл Чамурака

10 траўня сябар Аб’яднанай грамадзянскай партыі з райцэнтра Дуброўна прыяжджаў у Воршу і разам з аднадумцамі карміў галубоў на плошчы Леніна. Наступствамі сталі міліцэйскія пратаколы, а потым – суд. Чамураку прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) і прысудзілі да 12 сутак арышту, паведаміла Беларуская Радыё Рацыя.

«Мне патэлефанаваў Міша Чамурака, што сёньня міліцыя прыяжджала да аднаго з актывістаў «Воршы для жыцьця». «Ворша для жыцьця» – гэта тэлеграм-канал. І потым сказаў, што і да яго прыехалі. У 13.31 ён ужо быў недасяжны праз тэлефон. Яго затрымалі ў Дуброўне, але затрымлівалі аршанскія міліцыянты, і яго адвезьлі ў аршанскі РАУС», – распавёў аршанскі праваабаронца Ігар Казьмярчак.

Праз пару гадзінаў справу Міхаіла Чамуракі ўжо разьбіраў суд Воршы і Аршанскага раёну. Судзьдзя Іна Кохава прызнала яго вінаватым у несанкцыянаваным пікетаваньні і прысудзіла арышт на 12 сутак.

 

Камэнтуйце гэтую навіну на нашай старонцы ў facebook!

Чытайце таксама навіны “Віцебскай Вясны” ў Telegram.