Друкаваць гэтую старонку
Субота, 28 Ліпень 2018

Эканамічны суд ажыцьцяўляе працэдуру банкруцтва Глыбоцкага райпа

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Эканамічны суд Віцебскай вобласці 29 чэрвеня пачаў конкурснае вядзенне справы аб банкруцтве Глыбоцкага раённага спажывецкага таварыства (райпа). Паводле апошніх дадзеных у райпа працавала 98 чалавек.

На 1 чэрвеня запазычанасць Глыбоцкага райспажыўтаварыства перад крэдыторамі склала 11 421 000 рублёў, на рахунку прадпрыемства пры гэтым было ўсяго 6 000 рублёў. Маёмасць даўжнiка ацэньваецца ў 5 908 000 рублёў, а дэбіторская запазычанасць складае 1 418 000 рублёў.

Раней у гэтым годзе было абвешчана пра банкруцтва Браслаўскага і Шумілінскага райпа.

Паводле: Сяржук Серабро, news.vitebsk.cc