Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 07 Люты 2013

Віцебскі гаспадарчы суд карыстаецца сацсеткамі для пошуку даўжнікоў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Гаспадарчы суд Віцебскай вобласьці завёў уліковыя запісы ў сацыяльных сетках для пошуку даўжнікоў. Неплацельшчыкам адпраўляюць паведамленьні пра запазычанасьці, памеры даўгоў і інфармуюць пра пачатак у дачыненьні да іх выканаўчых вытворчасьцяў. Гаспадарчы суд ужо ня раз сутыкаўся з сытуацыямі, калі даўжнікі хаваюцца ад судовых выканаўцаў, аднак рэгулярна наведваюць сацыяльнай сеткі. Тут яны выкладаюць фатаграфіі з адпачынку або побач са сваім дарагім аўтамабілем. Гэта дазваляе скласьці ўяўленьне пра маёмаснае становішча даўжнiка, яго прыкладны ўзровень даходаў, наяўнасьці аўтатранспарту.

Згадваецца казусны выпадак: даўжнік па паказаным у выканаўчым дакумэнце адрасе не пражывае, якой-небудзь маёмасьці за ім не зарэгістравана, няма і афіцыйнага месца працы. Судовы выканаўца адшукаў даўжнiка ў сацыяльнай сетцы і разьмясьціў публічнае паведамленьне пра наяўнасьць запазычанасьці ў Гаспадарчым судзе Віцебскай вобласьці на «сьцяне». Неўзабаве даўжнік зьвязаўся з судовым выканаўцам і пагасіў запазычанасьць у поўным аб’ёме.

Варта адзначыць, што аналягічны падыход да збору інфармацыі і пошуку даўжнікоў, якія хаваюцца ад вайсковай службы, прымяняецца ў Расеі.

Крыніца: Радыё Рацыя