23-гадовага актывіста з Наваполацку вінавацяць паводле двух артыкулаў: часткі 1 артыкулу 14 — «Замах на злачынства» і часткі 1 артыкулу 356 — «Здрада дзяржаве». 19 чэрвеня старшыня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Валер Вакульчык заявіў пра тое, што ў дачыненьні да Гайдукова можа быць зьменены артыкул, паводле якога хлопца вінавацілі ад пачатку.