Друкаваць гэтую старонку
Субота, 16 Лістапад 2013

Віцебскі абласны суд часткова задаволіў патрабаваньні актывістаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў

Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў абскарджвалі пастанову Першамайскага райсуду, куды яны зьвярнуліся пасьля атрыманьня чарговай забароны на правядзеньне пікету. Як і раённы суд, калегія Віцебскага абласнога суду прызнала забарону законнай, але накіравала на перагляд справу ў той частцы, якая тычылася адмоваў ад супрацоўніцтва з актывістамі з боку міліцыі і цэнтральнай гарадзкой паліклінікі.

Скаргу на рашэньне судзьдзі Першамайскага райсуду Вольгі Івановай калегія абласнога суду разгледзела 14 лістапада. Было прызнана, што Першамайская раённая адміністрацыя адмовіла ў правядзеньні масавай акцыі 8 верасьня гэтага году цалкам законна. У якасьці прычыны адмовы была пазначаная адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне пікету супрацоўнікамі МУС і хуткай дапамогай. Гэткія дамовы, паводле рашэньня Віцебскага гарвыканкаму №881, трэба далучаць да заяўкі на акцыі. Аднак абласная ўправа МУС і цэнтральная гарадзкая паліклініка – менавіта гэтыя структуры пералічаныя ў рашэньні гарвыканкаму – адмовіліся заключаць дамовы з актывістамі.

Крыніца: Праваабарончы цэнтар "Вясна"