21 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну разглядаліся адміністрацыйныя справы ў дачыненьні да дваіх удзельнікаў акцыі пратэсту, якая адбылася ў Віцебску 26 лютага. Вынік разгляду: 50 базавых велічынь (1150 рублёў) штрафу Тацяне Севярынец, і 30 базавых (690 рублёў) – Кірылу Татарэвічу.

12-цю суткамі адміністрацыйнага арышту пакараны Аляксандар Булаўка. 12 сакавіка, падчас мітынгу на цэнтральнай плошчы Воршы, ён падняў сьцяг прафсаюзу РЭП, а потым на чале калёны прайшоў з гэтым сьцягам да райвыканкаму.

Аршанскага актывіста кампаніі «Гавары праўду» Ігара Грышанава 15 сакавіка вызвалілі з ізалятара часовага ўтрыманьня, у якім ён знаходзіўся трое сутак.

Апублікавана ў Затрыманьні

13 сакавіка судзілі ўдзельнікаў акцыі пратэсту, што адбылася ў Воршы напярэдадні. Як паведамлялася раней, у дзень правядзеньня мітынгу і шэсьця ў горадзе было затрымана каля 20-ці чалавек. Большасьць зь іх былі адпушчаныя менш як праз 3 гадзіны пасьля затрыманьня. 8 чалавек былі адпраўленыя ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Найвялікшая ў гісторыі гораду за апошнія дзесяцігодзьдзі акцыя пратэсту адбылася ў Воршы 12 сакавіка. У «Маршы недармаедаў» тут узялі ўдзел звыш тысячы чалавек. Больш за 20 чалавек – арыштаваныя. Затрыманьні пачаліся яшчэ да пачатку акцыі пратэсту. Сярод арыштаваных – незалежныя журналісты і палітычныя дзеячы. Суды над імі адбудуцца 13 сакавіка.

Апублікавана ў Акцыі

Акцыя «недармаедаў» плянуецца ў Воршы ў нядзелю, 12-га сакавіка. Напярэдадні мясцовыя ўлады загадалі разьвешаць гукаўзмацняльнікі на цэнтральнай плошчы гораду. 10 сакавіка адбыўся поўнамаштабны тэставы запуск сыстэмы: на плошчы гучала расейская поп-музыка, пры гэтым многія жыхары не разумеюць, навошта ў цэнтры Воршы так гучна ўключаць песьні.

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

Ігара Казьмерчака, кіраўніка моладзевага грамадзкага абʼяднаньня «Зьвяз», 9 сакавіка выклікаў на гутарку сьледчы. Гутарка з прадстаўніком сьледчага камітэту Станіславам Барысёнкам адбылася праз тры дні пасьля ператрусу ў офісе Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сілаў.

Апублікавана ў Акцыі

Вельмі сымбалічна, што ў час так любімага ўсімі жанчынамі сьвята 8 Сакавіка жыхарка Віцебску Натальля Трошчанка падала скаргу ў суд Кастрычніцкага раёну гораду Віцебску.

Апублікавана ў Сацыяльныя правы

На аграсядзібу “Пуцяціна” ў вёсцы Стаўры Аршанскага раёну наведаліся невядомыя людзі. Пакуль Ігара Грышанава не было, незнаёмцы праніклі ў дом, дзе часам праходзяць розныя прэзэнтацыі і іншыя імпрэзы. Візыт скончыўся тым, што ў доме было ўсё перавернутае ўверх дном, а таксама узламаны сэйф.

Апублікавана ў Рознае

Увечары 6 сакавіка на Чырвонаармейскай, 13 сабраліся дэмакратычныя актывісты для абмеркаваньня бягучых пытаньняў. Абмяркоўваўся і "Марш недармаедаў", заплянаваны ў Воршы на 12 сакавіка. Падчас абмеркаваньня ў дом зайшлі міліцыянты, якія папрасілі "пагутарыць з адказным за памяшканьне". Размаўляў зь міліцыянтамі рэдактар сайту orsha.eu Ігар Казьмярчак. Празь некаторы час да дома пад'ехалі прадстаўнікі Сьледчага камітэту з пастановай аб правядзеньні ператрусу.

Апублікавана ў Рознае