Фармаваньне віцебскіх тэрытарыяльнай і акруговых камісіяў прайшло безь нечаканасьцяў
Увечары 27 чэрвеня на сумесным паседжаньні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту і Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў была сфармаваная Віцебская абласная выбарчая камісіі па выбарах дэпутатаў у беларускі парлямэнт. Разам з тэрытарыяльнай камісіяй таксама былі сфармаваныя 14 акруговых выбарчых камісіяў.
Шарстнёў незадаволены працай мясцовых органаў улады са зваротамі грамадзян
Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарстнёў незадаволены працай мясцовых органаў улады са зваротамі грамадзян. Пра гэта кіраўнік вобласьці заявіў 14 траўня па выніках наўпроставай лініі з жыхарамі рэгіёну.
Віцебскім актывістам пагражае крымінальны перасьлед за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі
Праверку дзейнасьці т.зв. Генэральнага савету па стварэньні грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу» на прадмет парушэньня яго лідэрамі артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу ладзіць Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Калі ў выніку будзе выяўлена, што прыхільнікі «Сумленнай улады» зьдзейсьнілі злачынства, прадугледжанае згаданым артыкулам КК, ім пагражае пакараньне штрафам, арыштам ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да 2-х гадоў.
Сустрэча віцебскіх чыноўнікаў з прадпрымальнікамі завяршылася нічым (фота, відэа)
Апоўдні 28 студзеня трыста-чатырыста індывідуальных прадпрымальнікаў сабраліся ў Віцебску на плошчы ля будынку аблвыканкаму. Перш чым трапіць на заплянаваную сустрэчу з прадстаўнікамі ўлады, дробныя гандляры з Віцебску, Полацку і Наваполацку прайшлі арганізаванай калёнай па вуліцы Леніна да будынку Віцебскай філіі Міжнароднага ўнівэрсытэту «МІТСО». Аднак актавая заля гэтай навучальнай установы не зьмясьціла такой вялікай колькасьці наведнікаў.
Каля 200 прадпрымальнікаў выйшлі ў Віцебску да аблвыканкаму
Недзе 200 віцебскіх прадпрымальнікаў больш як гадзіну стаялі на марозе перад будынкам аблвыканкаму, чакаючы, чым завершацца перамовы іх дэлегатаў з прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі.
Несумленныя падрадчыкі нажываюцца на будаўніцтве шпіталяў
Больш як на 600 мільёнаў рублёў былі завышаныя аб’ёмы будаўнічых работ на аб’ектах сыстэмы аховы здароўя ў Віцебскай вобласьці. Як паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю, такая сытуацыя характэрная для будаўніцтва ўсіх сацыяльна значных аб’ектаў.
Акцыя БХД у Білева: актывісты «накармілі» месьцічаў абяцанкамі ад улады
Падчас размовы каардынатара аргкамітэту БХД у Віцебскай вобласьці Тацьцянай Севярынец з намесьнікам старшыні Віцебскага аблвыканкаму Анатолем Дзівуліным, апошні паабяцаў, што ў мікрараёнах Білева ў Віцебску “ўсё будзе”. З гэтай нагоды актывісты БХД зладзілі флэш-моб наконт гэтых абяцаньняў.
Віцебскім мэдыкам прапанавалі скінуцца на абсталяваньне
У распараджэньне інтэрнэт-рэсурсу «Народныя навіны Віцебска» трапіла копія дакумэнту, дзе паведамляецца, што па прапанове упраўленьня аховы здароўя аблвыканкаму і абласнога камітэту прафсаюзу работнікаў аховы здароўя ў Дзень мэдычнага работніка мэдыкі Віцебскай вобласьці пералічваюць частку дзённага заробку анкадыспансэра на закупку абсталяваньня.
Кіраўнік Беларусі прыстрашыў губэрнатара Косінца адстаўкай
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў старшыню Віцебскага аблвыканкама аб адказнасьці за невыкананьне ўзятых на сябе забавязаньняў. Адпаведныя заявы былі зробленыя Лукашэнкам 27 траўня на выязной нарадзе па праблемах кормавытворчасьці і павышэньня эфэктыўнасьці жывёлагадоўлі.
Ратацыя кіраўніцтва ў Віцебскім аблвыканкаме
5 траўня старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец прадставіў публіцы свайго новага першага намесьніка. Ім стаўся Грабнёў Генадзь Іванавіч (на фота), кандыдатуру якога на гэтую пасаду надоечы ўзгадніў Лукашэнка. Да таго новасьпечаны «віцэ-губэрнатар» працаваў кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску. На новай пасадзе ён замяніў Уладзімера Навацкага, які стаў першым намесьнікам старшыні аблвыканкаму ў далёкім 2002-м годзе.