Віцяблянка паверыла расейскаму TV: змарнавала $120 000 і ледзь ня скончыла самагубствам
«Я прайшла праз усё гэтае пекла. І вырвалася. Цяпер хачу перасьцерагчы іншых, каб не траплялі ў сеціва махляроў», – кажа Людміла Германава. Жанчына стала ахвярай расейскіх тэлеэкстрасэнсаў – пералічыла ім 120 тысяч даляраў. Цяпер у пазыках, прадае кватэру і машыну, каб разьлічыцца зь людзьмі.
У Віцебску суполка ў ВКонтакте «Сіні кіт» ледзь не давяла старшаклясьніцу да самагубства
«Сінія кіты» падбухторваюць падлеткаў да суіцыду. Выпадкаў самагубстваў на глебе небясьпечных гульняў у Беларусі пакуль – не зафіксавана. Аднак пацярпелыя ўжо ёсьць. У Віцебску па факце спробы самагубства старшаклясьніцы распачатая крымінальная справа.
Галоўурач Віцебскай псыхлякарні: Мы не трымаем Ігара Пастнова ў турме. Мы яго лечым
Карэспандэнту TUT.BY ўдалося пабываць у Віцебскім абласным клінічным цэнтры псыхіятрыі і наркалёгіі і пагутарыць з галоўным лекарам гэтай мэдычнай установы Аленай Мартынавай. Ігар Пастноў праходзіць лячэньне ва ўмовах псыхіятрычнага стацыянару з асаблівым рэжымам назіраньня. Ён ляжыць у аддзяленьні № 2, якое носіць назву “першага псыхатыпічнага эпізоду”. Уваход у гэтае аддзяленьне адразу ж зачыняецца на ключ - пасьля таго , як туды нехта ўвойдзе ці выйдзе.