Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 30 Чэрвень 2014

Студэнты Віцебшчыны будуць будаваць АЭС

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

1 ліпеня моладзь мусіць распачаць будаўнічыя работы, паведамляе БелТА. На ўзьвядзеньні АЭС, якая аб’яўленая Ўсебеларускай моладзевай будоўляй, Віцебскую вобласьць прадставяць студэнцкія атрады Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту (10 чалавек) і Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (13 чалавек).

У склад будаўнічых атрадаў “Беркут” імя генэрал-маёра Баталава (ВДТУ) і “Дзьвіна” (ПДУ) увайшлі найлепшыя студатрадаўцы ўстаноў адукацыі. Усяго на будоўлі Астравецкай АЭС будуць працаваць 210 студатрадаўцаў, у тым ліку 50 чалавек з Расеі.

За тыдзень да адпраўкі студэнтаў на аб’ект у Віцебскім аблвыканкаме адбылася сустрэча студатрадаўцаў з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады, ГА “БРСМ”, вэтэранамі студатрадаўскага руху, на якой былі выказаныя пажаданьні. На сустрэчы байцам студэнцкіх атрадаў былі ўручаныя сымбалічныя пуцёўкі ды памятныя значкі.

Крыніца: Дыялёг Online газэта