Друкаваць гэтую старонку
Серада, 24 Верасень 2014

Віцебская вобласьць – аўтсайдэр у будаўніцтве жытла

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Па выніках студзеня-жніўня 2014 году Віцебшчына заняла апошняе месца ў краіне па будаўніцтве жытла. За восем месяцаў бягучага году арганізацыямі Віцебшчыны ўсіх формаў уласнасьці пабудавана 3 тыс. новых кватэр (у студзені-жніўні 2013 году - 2,1 тыс. кватэр). Уведзена ў эксплёатацыю 221,8 тыс. квадратных мэтраў агульнай плошчы жытла, што складае 54,1% да прадугледжанага заданьня на год і 127% да ўзроўню студзеня-жніўня 2013 году, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Увод у эксплёатацыю жытла па абласьцёх і Менску ў студзені-жніўні 2014 году (тысяч квадратных мэтраў агульнай плошчы)

Найлепшыя паказчыкі ў Менскай вобласьці (859,3 тысячы квадратных мэтраў жытла). Далей ідуць Менск (692,6 тыс. кв. м); Берасьцейская вобласьць (471,6 тыс. кв. м); Гарадзенская вобласьць (388,6 тыс. кв. м); Гомельская вобласьць (370,7 тыс. кв. м) і Магілёўская вобласьць (250,3 тыс. кв. м). На апошнім месцы з паказчыкам 221,8 тыс. кв. м разьмясьцілася Віцебская вобласьць.

17,4% ад агульнага ўводу жытла па Віцебскай вобласьці ўведзена ў эксплёатацыю ў сельскіх населеных пунктах, для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэньні жытловых умоў, уведзена ў эксплёатацыю 54,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жытла.

Крыніца: Хімік.інфо