Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 24 Кастрычнік 2014

Віцебскі прадпрымальнік вывеў у ценявы абарот паўмільярда рублёў, робячы рамонт дарог

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Прадпрымальнік ў Віцебскім раёне вывеў у ценявы абарот паўмільярда рублёў, праводзячы рамонт дарог па замове мясцовых камунальнікаў, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю Беларусі. Прадпрымальнік выканаў рамонт дарожнага пакрыцьця на 13 аб’ектах у сельскіх населеных пунктах. Работы коштам 476,7 мільёнаў рублёў былі аплачаныя зь бюджэту.

Аднак падрадчык не падаваў заказчыку - “Вітрайкамгасу” - зьвестак пра наяўнасьць задзейнічаных будаўнічых машын, абсталяваньня і мэханізмаў, транспарту, тэхналягічнага абсталяваньня. Работы збольшага выконваліся з прыцягненьнем тэхнікі дарожных арганізацыяў, якія працавалі па суседзтве, без заключэньня дамоваў яе арэнды.

Выяўлена, што рамонт выконваўся ня цалкам і з парушэньнем тэхналёгіі яго вытворчасьці - без прымяненьня ўсіх прадугледжаных расцэнкамі машын і мэханізмаў (дарожных каткоў, палівальнай машыны і інш.). Гэта пацягнула няякасны рамонт. Так, у вёсцы Дабрыно ўжо праз чатыры месяцы спатрэбілася паўторна за кошт бюджэту рабіць бягучы рамонт дарожнага пакрыцьця. Першы рамонт абыйшоўся ў 92,3 мільёнаў рублёў, другі - 34,5 мільёнаў рублёў.

У 2013 годзе індывідуальны прадпрымальнік не аплачваў будматэрыялы і арэнду тэхнікі з разьліковага рахунку, а большую частку грашовых сродкаў зьняў гатоўкай ў выглядзе асабістага даходу. Такім чынам, грошы былі выведзеныя ў ценявы абарот. Паводле матэрыялаў праверкі Камітэту дзяржкантролю Віцебскай вобласьці праваахоўныя органы ладзяць праверку.

Крыніца: Тут.бай