Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 31 Кастрычнік 2014

У Глыбокім і Германавічах прэзэнтавалі фільм «Глыбоцкая змова»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Фільм “Глыбоцкая змова” распавядае пра дзейнасьць Саюзу беларускіх патрыётаў у першыя пасьляваенныя гады ў Глыбокім і Паставах, пра тую жорсткасьць, якую праявіла савецкая дзяржава да гэтых юнакоў і дзяўчат. На сустрэчах выступіла таксама сьпявачка Тацьцяна Грыневіч-Матафонава.

Мяркуючы па рэакцыі гледачоў, фільм прысутным спадабаўся, яшчэ доўга ішло яго абмеркаваньне. Ну і вядома ж, не маглі не спадабацца песьні ў выкананьні спадарыні Тацьцяны, якую ўжо добра ведаюць у гэтых мясьцінах.

 

Крыніца: Весткі.інфо