Друкаваць гэтую старонку
Субота, 01 Лістапад 2014

У Аршанскім раёне сталі больш гвалціць і выкрадаць людзей

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Аршанскім райвыканкамам разгледжанае пытаньне наконт рэалізацыі Закону Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасьці па прафіляктыцы правапарушэньняў”. У паседжаньні ўзяў удзел намесьнік генэральнага пракурора Аляксандар Дубаў, паведамілі ў прэс-службе нагляднага органу.

На паседжэньні адзначана, што за 9 месяцаў 2014 году на тэрыторыі Аршанскага раёну адбылося зьніжэньне рэцыдыўнай злачыннасьці са 168 да 157 злачынстваў, а таксама злачынстваў, учыненых асобамі ў стане алькагольнага ап’яненьня, - са 133 да 114.

За гэты пэрыяд зарэгістравана 6 забойстваў і 13 цяжкіх цялесных пашкоджаньняў. Зарэгістравана 30 злачынстваў карупцыйнай накіраванасьці і 60 злачынстваў, учыненых у эканамічнай сфэры (за 9 месяцаў мінулага году было зьдзейсьнена 54 карупцыйныя злачынствы і 29 - у эканамічнай сфэры).

Разам з тым, як было адзначана, з 24 да 31 узрасла колькасьць асабліва цяжкіх злачынстваў, з 6 да 7 - разбояў, з 29 да 39 - рабаваньняў, з 8 да 14 - хуліганстваў, з 1 да 4 - згвалтаваньняў, з 1 да 6 - выкраданьняў чалавека, з 4 да 14 - незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псыхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналягаў, з 1 да 15 - выманьваньне крэдытаў або датацыяў.

Апроч гэтага, павялічылася колькасьць злачынстваў, учыненых жанчынамі (са 109 да 126), асобамі, не занятымі грамадзка-карыснай дзейнасьцю (з 511 да 531). Адзначаны рост колькасьці пацярпелых пэнсійнага ўзросту (са 117 да 122).

Крыніца: Товарищ-online