Друкаваць гэтую старонку
Субота, 08 Лістапад 2014

Дзяржава забірае ў «Віцебскдрэву» лясгасы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Савет Міністраў Беларусі прыняў рашэньне да 31 сьнежня 2014 году бязвыплатна набыць у дзяржаўную ўласнасьць Бешанковіцкі і Гарадоцкі лясгасы, якія зьяўляюцца цяпер філіяламі ААТ «Віцебскдрэў». Лясгасы будуць перададзеныя дзяржаве як маёмасныя комплексы, балянсавы кошт на 1 траўня 2014 году Бешанковіцкага і Гарадоцкага лясгасаў складаў 19,144 і 19,19 мільярдаў рублёў адпаведна.

Для самастойнага вядзеньня лясной гаспадаркі яны былі перададзеныя ААТ «Віцебскдрэў» у сьнежні 2009 году. Паводле наяўных дадзеных ENPI, за 2010 год ААТ «Віцебскдрэў» нарыхтавала 77 000 кубамэтраў дзелавой драўніны, пры гэтым дрэваперапрацоўчае прадпрыемства для ўласнай вытворчасьці выкарыстоўвала толькі 13 000 кубамэтраў, 40 000 кубамэтраў было пастаўлена на экспарт, а яшчэ 24 000 кубамэтраў рэалізавана на ўнутраным рынку Беларусі.

Не абыйшлося і без парушэньняў: у 2011 годзе пры адводзе пятнаццаці лесасек для правядзеньня высечак галоўнага карыстаньня агульнай плошчай 50 га аб’ём высяканай драўніны філіялу «Гарадоцкі лясгас» ААТ «Віцебскдрэў» быў вызначаны ў памеры 12 тысяч кубамэтраў. Аднак, як высьветлілася, фактычна на названых лесасеках было нарыхтавана 14,7 тысячы кубоў - на 22 адсоткі больш, чымся дазвалялася лесасечным білетам.

Крыніца: Народныя навіны Віцебска