Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 27 Лістапад 2014

У Шаркоўшчынскім раёне ўзаралі месца з магіламі ахвяр гета

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Шаркоўшчынскім раёне ўзаранае месца з пахаваньнямі ахвяр гета. Іх забілі ў Другую сусьветную вайну падчас уцёкаў. Ніякага знака на пахаваньнях не было, але мясцовыя жыхары ведалі пра трагедыю і на тым месцы стараліся не касіць і не пасьвіць жывёлу. Гады чатыры таму мясцовае сельгаспрадпрыемства імя Маркава ўзарала гэты ўчастак зямлі. Гэтым летам тут пасьвілі быдла.

Пра даўнюю трагедыі распавяла жыхарка вёскі Радзюкі Ліліяна Карачун. Падчас вайны іх хутар стаяў побач зь месцам гібелі людзей. Нямецкія акупанты расстралялі з кулямёту жыдоў, уцекачоў з гета. Некалькі дзесяткаў чалавек былі пахаваныя на полі, побач зь цяперашняй дарогаю з Глыбокага на Шаркоўшчыну.

Мясцовыя жыхары, якія памятаюць пра трагедыю, спадзяюцца, што інфармацыя ў СМІ дапаможа годна ўшанаваць памяць пахаваных тут людзей.

Крыніца: Весткі.інфо