Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 09 Снежань 2014

На Глыбоччыне ўсталявалі помнік ненароджаным дзецям

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На Глыбоччыне зьявіўся помнік ненароджаным дзецям. Скульптурная кампазыцыя ўсталяваная каля касьцёлу ў вёсцы Удзела. У яе ўваходзіць выява Маці Божай, якая абдымае часткі цела ненароджаных дзяцей, а таксама крыж з укрыжаваным Хрыстом, які ўсталяваны на скале. Побач знаходзіцца камень з памятнай шыльдай.

7 сьнежня біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч асьвяціў помнік. Віцебскі герарх нагадаў прысутным словы папы Яна Паўла ІІ, што ня мае будучыні той народ, які забівае сваіх дзяцей.

Крыніца: Эўрарадыё