Друкаваць гэтую старонку
Субота, 05 Сакавік 2016

Ураджэнец Воршы Ігар Станкевіч знайшоў імёны траіх рэпрэсаваных, якія не праходзілі па іншых сьпісах

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Поўнага сьпісу людзей, якія трапілі пад сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі, дагэтуль няма. Найвяликшы сьпіс на сёньняшні дзень сабраны арганізацыяй «Мартыралёг Беларусі», але і ён далёка ня поўны, хоць зьмяшчае імёны некалькіх дзясяткаў тысяч рэпрэсаваных. Ігар Станкевіч вывучае свой род і ў працэсе збору матэрыялаў знайшоў яшчэ траіх рэпрэсаваных, якіх не было ў ніводным даступным сьпісе.

Гэта - Фларыян Данілаў, якога расстралялі ў 1937 годзе. Ён працаваў на кіруючай пасадзе на Аршанскім бровары. Аднойчы на ​​заводзе здарылася аварыя - выбухнуў нейкі кацёл. Трэба было знайсьці вінаватага - знайшлі, абвінавацілі ў шкодніцтве і расстралялі.

Другі чалавек - Ганна Ігнатаўна Салтановіч-Жывалеўская. З-за таго, што па нацыянальнасьці яна была палячка, яе абвінавацілі ва ўдзеле ў польскай контррэвалюцыйнай арганізацыі. Як успомнілі сьведкі, яна не магла нават вымавіць слова «контррэвалюцыя». Але пасядзеўшы некалькі дзён у турме №6 - былы Езуіцкі калегіюм - у камэры мэтар на мэтар з пацукамі і вадой, што ўвесь час капала, яна падпісала паказаньні супраць сябе - прызналася ў тым, чаго не рабіла. У якасьці пакараньня Ганна Ігнатаўна атрымала тэрмін 5 гадоў і была сасланая ў Казахстан. Адседзела замест 5 гадоў, 7 - яе дакумэнты недзе згубіліся, і шукалі іх два гады. Пазьней яна была рэабілітаваная, як і трэці чалавек - Жывалеўскі Франц Ігнатавіч, ад якога ў сямейным архіве засталася толькі даведка пра спыненьне супраць яго крымінальнай справы з-за адсутнасьці складу злачынства. Даведка датаваная 1955 годам, а ў турму Франц Ігнатавіч трапіў ў 1937.

Цалкам артыкул аб вышэйназваных рэпрэсаваных можна прачытаць тут.

Крыніца: Орша.eu