Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 30 Сакавік 2015

Леаніда Аўтухова вырашылі прыстрашыць падатковай інспэкцыяй

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Актывіста выклікалі ў падатковую інспэкцыю, каб ён даў справаздачу пра свае даходы за апошнія 10 гадоў. Леанід Аўтухоў папрасіў даць дэклярацыю на беларускай мове, аднак яму адмовілі і заявілі, што згодна з пастановай Савету Міністраў дэклярацыі павінны быць толькі па-расейску. Таксама ў выпадку адмовы запаўненьня дэклярацыі актывіста прыстрашылі, што на яго складуць пратакол.

Перад выклікам у падатковую Леанід Аўтухоў дапамагаў сем’ям з аграгарадка Верамееўка ў Гарадоцкім раёне. Дзьве сям’і зь непаўнагадовымі дзецьмі засталіся без электрычнасьці. Яны займаюць службовыя кватэры ад прадпрыемства «Райаграснаб», аднак паколькі спынілі працоўныя адносіны з гэтым прадпрыемствам, павінны вызваліць і кватэры. Пры гэтым была парушаная заканадаўчая працэдура.

«Што робяць яны наогул?! Я сам быў у жаху. Я толькі даведаўся, калі пачуў у судзе, што дзяўчына плача. Пытаюся: што здарылася? Яна кажа: адключаюць сьвятло. Потым прыяжджае апякунства. Лядоўня не працуе, умоваў для жыцьця ніякіх. Забіраюць дзетак проста. Забіраюць прымусова. Ты застаесься безь дзетак. І калі не падымаць “шухеру”… Але цяпер зло на мяне маюць», – пракамэнтаваў сытуацыю Леанід Аўтухоў.

Паводле racyja.com