Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 13 Красавік 2015

Сьледчы камітэт цікавіцца інтымным ліставаньнем доктара Пастнова

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

8 красавіка доктар Ігар Пастноў быў выкліканы для гутаркі ў Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту. Позву сьледчая ўручыла асабіста, прыйшоўшы проста на працу.

 

Як распавёў спадар Ігар, маёр СК Кісьляк Н.В. паводзілася вельмі карэктна, патлумачыўшы, што пакуль ідзе праверка па факце напісаньня яго ліста Сяргею Рыжову ў СІЗА. У лісьце былі нядобрыя выказваньні пра адну з судзьдзяў Першамайскага суду, якая праславілася сваім паказным жорсткім стаўленьнем да іншадумцаў.

Ліст «вертухаі» прачыталі, адрасату не аддалі, паслужліва пераслалі ў суд, асабіста судзьдзю, пра якую ў ім вялося. Тая ў сваю чаргу пераслала яго ў СК для праверкі на прадмет наяўнасьці складаў злачынстваў.

У сувязі з гэтым сам Пастноў абураецца: «Рэжым баязьлівы. Ён баіцца адкрытай барацьбы з апанэнтамі, шукае слабыя месцы, пункты мішэні і б’е па іх. Паскудна і жорстка. Я ж заявіў, што гэта маё асабістае інтымнае ліставаньне. І прапанаваў чытаць сайт «Свабодны рэгіён», мае адозвы, дзе я адкрыта абвінавачваю прыслужнікаў рэжыму ў фальшаваньні і жорсткасьці. Калі ёсьць за што, я гатовы адказаць. Улада слабая і баязьлівая. І трымаецца толькі на слабасьцях і разладах у апазыцыі. Яна капаецца у бруднае бялізьне, зьбіраюць пра мяне інфармацыю ў суседзяў… Шукаюць слабыя месцы ў побыце і на працы … Адкрытай ідэалягічнай барацьбы пазьбягаюць. Паскудна і брыдка…»

freeregion.info