Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 23 Май 2017

Віцебскую гарадзкую арганізацыю АГП узначаліла вядомая ў горадзе актывістка

Ацаніць гэты матэрыял
(2 галасоў)
Ірына Яскевіч, Станіслаў Храпавіцкі Ірына Яскевіч, Станіслаў Храпавіцкі

19 траўня дэлегаты гарадзкой канфэрэнцыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі адзінагалосна абралі новага кіраўніка гарадзкой арганізацыі.

Ад першасных суполак на гарадзкую канфэрэнцыю было выбрана сем дэлегатаў. Удзел у працы канфэрэнцыі ўзяў і старшыня абласной арганізацыі Станіслаў Храпавіцкі.

Шляхам адкрытага галасаваньня дэлегаты абралі раду гарадзкой арганізацыі, рэвізора, а кіраўніком пры агульнай згодзе стала Ірына Яскевіч. З чым яе і павіншаваў Станіслаў Храпавіцкі. Затым дэлегаты зацьвердзілі сьпіс асобаў, прапанаваных на абласную канфэрэнцыю.

У вольнай дыскусіі ўдзельнікі партыйнай канфэрэнцыі выказалі свае заўвагі наконт ранейшай працы арганізацыі і пажадалі новаму кіраўніку плённай работы на новай ніве. Кожны з прысутных меў магчымасьць выказаць свае прапановы адносна канкрэтных справаў, якія б у бліжэйшы час не зашкодзіла правесьці гарадзкой суполцы АГП.

У сувязі з тым, што шэраг чальцоў арганізацыі выехалі на пастаяннае месца жыхарства за межы краіны ці на працу ў прылеглыя да Беларусі дзяржавы, першаснай задачай для новага старшыні стане рэвізія сяброў гарадзкой арганізацыі і наладжваньне партыйнай працы ў раённых суполках АГП.

Пры канцы канфэрэнцыі было прапанавана ўшанаваць памяць колішніх кіраўнікоў гарадзкой арганізацыі АГП Алены Залескай і Андрэя Рэзьнічэнкі ды найбліжэйшым часам наведаць месцы іх вечнага спачыну.

С. Горкі