Друкаваць гэтую старонку
Серада, 19 Снежань 2012

Новым абласным старшынём партыі БНФ абраны Леанід Аўтухоў (відэа)

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Віцебская абласная канфэрэнцыя партыі БНФ Віцебская абласная канфэрэнцыя партыі БНФ

15 сьнежня ў Віцебску праходзіла справаздачна-выбарная абласная канфэрэнцыя партыі БНФ. Удзельнікі канфэрэнцыі заслухалі справаздачу старшыні абласной арганізацыі партыі Кастуся Смолікава, які распавёў пра дзейнасьць арганізацыі цягам апошніх двух гадоў. У дыскусіі, што разгарэлася пасьля выступу спадара Смолікава, абмяркоўвалася тэма ўдзелу ў выбарах, закраналіся праблемы зьмяншэньня колькасьці сяброў партыі і нізкага ўплыву яе на грамадзтва.

Абласная канфэрэнцыя абрала новае партыйнае кіраўніцтва. У склад рады абласной арганізацыі партыі ўвайшло 9 сяброў з розных рэгіёнаў Віцебскай вобласьці. Новым абласным кіраўніком БНФ быў абраны Леанід Аўтухоў.

На абласной канфэрэнцыі прысутнічаў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

“Віцебская вясна”