Друкаваць гэтую старонку
Субота, 11 Май 2013

Віцебск рыхтуецца да карпаратыўнага фэстывалю “Газпрому”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На цэнтральныя вуліцах Віцебску зьявіліся бела-блакітныя сьцяжкі з выявай фірмовай кветкі “Газпрому”. Гэтак Віцебск сустракае гасьцей грандыёзнага карпаратыву - газпромаўскага фэстывалю “Факел”, які пройдзе ў горадзе з 13 па 20 траўня. Як дома «газпромаўцы» павінны адчуць сябе яшчэ на віцебскім вакзале - Прывакзальная плошча літаральна патанае ў фірмовых колерах расейскай энэргетычнай кампаніі, а на будынку ёсьць буйныя плякаты мерапрыемства. Сьцяжкамі з сымболікай фэстывалю ўпрыгожаныя таксама вуліцы Кірава, Замкавая, Леніна і праспэкт Фрунзе. Дзе-нідзе гэтыя сьцяжкі нават зачынілі дарожныя знакі.

На плошчы Перамогі, дзе будуць праходзіць канцэрты са свабодным уваходам, будуецца велізарная сцэна, якая пераўзыходзіць тыя, што ўсталёўваліся тут у час «Славянскага базару». Канцэртная заля “Віцебск” таксама задрапіраваная ў колеры “Газпрому”, але ў гэтую дэкарацыю ўплеценыя яшчэ і шагалаўскія матывы.

Крыніца: Народныя навіны Віцебска