Друкаваць гэтую старонку
Панядзелак, 25 Лістапад 2013

На пешаходных пераходах Віцебску дзяжураць міліцыянты ў цывільным

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным адзеньні нясуць дзяжурства на пешаходных пераходах Віцебску, паведаміў часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка ўпраўленьня ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Самуль. “Такую форму працы практыкуем ў сувязі з пагаршэньнем становішча на дарогах. З пачатку году з удзелам пешаходаў у вобласьці адбылося каля 160 ДТЗ. Прыкладна ў палове выпадкаў вінаватымі аварыяў былі пешыя ўдзельнікі руху”, - сказаў Аляксандар Самуль.

Ён падкрэсьліў, што інспэктары ў цывільным працуюць на самых ажыўленых вуліцах абласнога цэнтру, дзе ў пагоні за грамадзкім транспартам і сьпешцы па справах пешаходы не зважаюць на дарожную разьметку і сігналы сьвятлафору. “Напрыклад, за тры гадзіны ранішняга дзяжурства на скрыжаваньні Маскоўскага праспэкту, вуліцы Смаленскай і праспэкту Перамогі супрацоўнікі ДАІ склалі каля 40 адміністрацыйных пратаколаў за парушэньні правілаў дарожнага руху пешаходамі”, - праінфармаваў Аляксандар Самуль.

Крыніца: БелТА