Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову
Журналістка Таццяна Мацвеева пачала актыўна карыстацца беларускай мовай год таму. «Гэта была мая мара, да якой я ішла шмат год». Журналістка падзялілася сваім досведам з праектам «1906».
Аршанцы зьбіраюць подпісы, каб вярнуць беларускую мову ў грамадзкі транспарт
“Грамадзкі транспарт Воршы ўжо некалькі гадоў выкарыстоўвае толькі расейскую мову ў сваёй працы. Беларуская мова, на якой раней абвяшчаліся прыпынкі ў аўтобусах, адсутнічае як у абвестках, так і ў раскладах на прыпыначных пунктах”, – гаворыцца ў пэтыцыі, якая зьявілася на інтэрнэт-пляцоўцы “Зручны горад”.
Прапанова аб звальненьні рэктара ВДУ “прынятая да ведама” – адказ на пэтыцыю
Міністэрства адукацыі адказала на пэтыцыю з патрабаваньнем адстаўкі рэктара ВДУ імя Машэрава Аляксея Ягорава. Аўтары пэтыцыі закідалі Ягораву правядзеньне на Дзень роднай мовы ў падпарадкаваным яму ўнівэрсытэце імпрэзаў, прысьвечаных “родному русскому языку”. Пад зваротам пакінулі подпісы 310 чалавек.
“Незалежнасьць – гэта…” У Віцебску напісалі агульнанацыянальную дыктоўку – фота
Больш за 70 віцяблян у Міжнародны дзень матчынай мовы напісалі агульнанацыянальную дыктоўку. У якасьці тэксту для дыктоўкі сёлета выбралі ўрывак зь вядомага эсэ Уладзімера Арлова “Незалежнасьць – гэта…”
Кіраўнікі Ўнівэрсытэту Ніла Гілевіча сустрэліся зь віцебскай грамадзкасьцю
6 лютага ў віцебскім арт-пабе «Торвальд» адбылася сустрэча рэктара Ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча Алега Трусава і прарэктара Паўла Церашковіча зь мясцовай грамадзкасьцю. Гаворка ішла пра стварэньне першага цалкам беларускамоўнага ўнівэрсытэту і выдавецкія навінкі.
У Віцебску вырашылі, што беларускай мовы ў аршанскіх аўтобусах ня будзе
Ужо трэці год жыхары Воршы змагаюцца за тое, каб абвесткі ў гарадзкім грамадзкім транспарце гучалі па-беларуску. Так некалі і было, пакуль зь невядомае прычыны назвы прыпынкаў не пераклалі на расейскую. Кіраўніцтва ААТ «Віцебскаблаўтатранс» адказала аршанскім актывістам, што ня бачыць падставаў вяртаць у транспарт родную мову.
Толькі чатыры з 23-х сайтаў выканкамаў на Віцебшчыне маюць беларускамоўныя вэрсіі
Толькі чатыры з 23-х афіцыйных сайтаў райвыканкамаў на Віцебшчыне маюць беларускамоўную вэрсію. Атрымаць інфармацыю па-беларуску можна на сайтах Віцебскага, Полацкага, Глыбоцкага і Лёзьненскага райвыканкамаў. На ўсіх астатніх яна падаецца толькі на расейскай і ангельскай мовах. Распрацоўшчык гэтых рэсурсаў – кампанія БелТА.
Па-беларуску прыгожа сказаць можна пра ўсё. Вінцук Вячорка прэзэнтаваў у Віцебску сваю новую кнігу
Вінцук Вячорка, адзін з распрацоўшчыкаў сучаснай вэрсіі беларускага клясычнага правапісу і вядомы беларускі мовазнаўца, а таксама журналіст, правёў у Эўрапейскім клюбе прэзэнтацыю сваёй новай кнігі «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі».
У Віцебску пачаў дзейнічаць «У-моўны клюб»
Арганізатарам клюбу па вывучэньні беларускай мовы выступіла палітычная грамадзкая арганізацыя «Моладзь БНФ».
Аблвыканкам: Адкрыцьцё беларускамоўнай школы ў Віцебску? Ёсьць разуменьне, што гэта трэба рабіць
Начальнік упраўленьня адукацыі Віцебскага аблвыканкаму Дзьмітры Хома паведаміў “Віцебскай вясьне”, што кіраўніцтва вобласьці падтрымала ідэю стварэньня ў горадзе школы з беларускай мовай навучаньня. Але дзе і калі яна будзе адчыненая – пакуль невядома. “Яшчэ рана казаць пра канкрэтныя даты”, – гаворыць.